Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт

АБ ЧАРГОВЫХ АНТЫБЕЛАРУСКІХ ПАГАДНЕНЬНЯХ МАСКВЫ І МЕНСКУ

ЗАЯВА РАДЫ БНР Лукашэнка і Пуцін падпісаньнем чарговага небясьпечнага для лёсу беларускага народу пагадненьня адзначылі юбілей стварэньня гэтак званай «саюзнай дзяржавы». Нягледзячы на тое, што гэтая «дзяржава» мае фіктыўны характар, яна, тым ня менш,...

У гадавіну Слуцкага паўтаньня старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла мэдалямі добраахвотнікаў і выбітных беларусаў.

Прэс-рэліз Рады БНР – 27 лістапада, 2024 У гадавіну Слуцкага паўтаньня старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла мэдалямі добраахвотнікаў і выбітных беларусаў. За асабістую адвагу, праяўленую ў баях супраць расейскіх агрэсараў ва Ўкраіне дзеля...

ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 33-Й ГАДАВІНЫ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Дарагія беларусы! Рада Беларускай Народнай Рэспублікі віншуе вас з нашым вялікім сьвятам – гадавінай абвяшчэньня адроджанай Незалежнасьці! Дзень 25 жніўня 1991 году ня быў выпадковасьцю ў нашай нацыянальнай гісторыі. Ён стаўся вынікам змаганьня паўстанцаў...

ЗАЯВА РАДЫ БНР

Аб абмене закладнікаў, палітвязьняў і асуджаных без уліку інтарэсаў беларускага народу. Рада БНР сьведчыць, што беларускія інтарэсы – ня першы раз у сваёй гісторыі – праігнараваныя ў дамоўленасьцях паміж заходнімі сталіцамі. У сьпісе абмененых...

ДА 100-ГОДЗЬДЗЯ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 19 чэрвеня 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава, выбітнага беларускага пісьменьніка, дзеяча нацыянальнага Адраджэньня. Проза Васіля Быкава ўзьняла беларускую літаратуру на ўзровень найлепшых твораў эўрапейскага...

Марка да 100-годзьдзя Васіля Быкава

Пасьля 70-гадовага перапынку, Рада БНР аднавіла традыцыю выпуску паштовых марак. Першая марка прысьвечана Васілю Быкаву. Як вядома, Рада БНР прапанавала абвясьціць 2024-ты годам Быкава, 100-годзьдзе якога беларусы адзначаюць 19 чэрвеня. Дызайн маркі зрабіў беларускі мастак,...

У 106-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэты аб узнагароджаньнях за заслугі перад беларускім народам.

Упершыню з 1950 году зьдзейсьнена ўзнагароджаньне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні, з наданьнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні. Імі адзначаныя палітык Зянон Пазьняк — за найважнейшы ўнёсак у здабыцьцё незалежнасьці Беларусі, нацыянальнае адраджэньне, абарону дэмакратыі, праваабаронца...

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Дарагія мае суродзічы, 106 гадоў таму – 25-га Сакавіка 1918 году – пасьля стагодзьдзяў няволі, беларускі народ парваў ланцугі, у якіх яго трымала чужая імпэрыя, і абвясьціў сьвету незалежнасьць свае дзяржавы – Беларускай Народнай...

ЗАЯВА РАДЫ БНР У СУВЯЗІ З ТАК ЗВАНЫМІ ПАРЛЯМЭНЦКІМІ ВЫБАРАМІ

Рада БНР канстатуе, што акцыя, арганізаваная ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 году незаконным прарасейскім рэжымам Лукашэнкі, ня мае нічога супольнага зь легітымнымі  выбарамі ў легітымны ворган заканадаўчай і прадстаўнічай улады.Парлямэнтарызм у Беларусі праіснаваў...

ЗАЯВА РАДЫ БНР ДА ДРУГОЙ ГАДАВІНЫ ПАЧАТКУ ВАЙНЫ РАСЕЙСКАЙ ФЭДЭРАЦЫІ З УКРАІНАЙ 2.24.2024

Завяршыўся другі год вайны Расеі супраць Украіны, якая выявіла непахіснасьць украінскага народу ў барацьбе за свабоду і небясьпеку расейскай імпэрскай палітыкі для існаваньня чалавецтва. У першы ж дзень вайны Рада БНР асудзіла збройную агрэсію...