Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі – 25.08.1991
25 жніўня 1991 года Вярхоўны СаветБССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе, сілу канстытуцыйнага закону. Разам з гэтым былі прынятыя пастановы пра “дэпартызацыю” органаў дзяржаўнай улады (гэта значыць, касаваньне абавязковага дамінаваньня камуністычнай партыі ўва ўсіх органах улады), а таксама пра часовую забарону КПСС.
Такім чынам Беларусь пасьля больш як 70 гадоў савецкае акупацыі зноў афіцыйна рабілася сувэрэннаю дзяржавай.
Дакумэнты з асабістага архіву Лявона Дзейкі, былога дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі ад Беларускага Народнага Фронту.