Заява Рады БНР ад 15 лістапада 2021 г.

Рада БНР салідарная з людзьмі ў гуманітарнай бядзе па ўсім сьвеце і падтрымоўвае гуманныя вырашэньні Эўрапейскім Зьвязам праблемаў мігрантаў. Рада БНР ухваляе спыненьне некаторых авіярэйсаў ў Беларусь, каб зьменшыць наплыў мігрантаў на яе тэрыторыю. У тым часе, Рада БНР падтрымлівае сумесную заяву Літвы, Латвіі і Эстоніі і заклікае да больш жорсткіх мераў з боку ЭЗ для прадухіленьня далейшых гуманітарных крызісаў. Рада нагадвае, што абвостранная сытуацыя на мяжы — з прысутнасцю ці без прысутнасці замежных міргантаў — не зменіцца, пакуль Беларусь ня вернецца да дэмакратыі.

Гуманітарны крызіс на мяжы Беларусі з ЭЗ зьявіўся таму, што ўлета 2020 становішча пагоршылася ў Беларусі. Усталяваўшаяся тыранія Лукашэнкі паказала сабе бесчалавечнай да лёсаў, бясьпекі, здароўя і жыцьцяў як беларускіх грамадзян, так, цяпер, і любых замежных. Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў на заходняй мяжы Беларусі ў якасьці жывога тарану. Штучны гуманітарны крызіс з’яўляецца матэрыялам да шантажу Эўрапэйскага Зьвязу, і каб адцягнуць увагу ад трагічнага становішча ў самой Беларусі.


Лукашэнка не абмяжоўваецца злачынствамі супраць беларускай нацыі. Ён пачаў дзейнічаць бесчалавечна ў міжнародным вымярэньні. Сітуацыя на межах трох краін Эўразьвязу – абсалютна непрыймальная ў нашы дні. Без рашучых захадаў, Лукашэнка працягне генацыд беларускай нацыі і тэрор з пакутамі грамадзян іншых краінаў. Сітуацыя ў Беларусі даўно вышла па-за межы ўнутраннага палітычнага крызісу. Лукашэнка прычасны да злачынстваў супраць усёй чалавечнасці.

Знешее ўмяшальніцтва ў Беларускі крызіс патрабуе як уласная бясьпека дзяржаў Эўрапэйскага кантынэнту, так і фундамэнтальныя гумантарныя каштоўнасьці. Рашучыя захады супраць Лукашэнкі і яго выканаўцаў, а таксама супраць відавочных палітычных і эканамічных спонсараў яго рэжыму у Расеі – адзіны спосаб спыніць прадухіліць новыя ахвяры сярод беларусаў і іншаземцаў.

Будуючы абаронныя структуры на мяжы з Беларуссю, ЕЗ толькі ідзе на руку Расеі, бо аддае Беларусь пад расейскую зону ўплыву. Праблему з замежнымі мігрантамі на Беларускай мяжы трэба вырашаць мерамі супраць рэжыму Лукашэнкі, а не супраць беларускага народу. Фізічны мур — гэта стварэнне гета для беларускай нацыі. Ці не гэтага дамагаецца Пуцін патрануючы крызіс на мяжы.

Дэмакратычныя краіны Эўропы абавязаны забраць ініцыятыву падзеяў з руках агрэсара. Гісторыя паказвае, што калі палітычны шантаж сваечасова не спынены міжнародным супольніцтвам, паводзіны дыктатараў робяцца штораз больш зверскімі. Лукашэнка, пад патранажам Расеі, гатовы працягваць злачынствы тэрору. Беларуская дэмакратычная Беларусь – сталася фундамэнтальнай неабходнасьцю у глябальных гуманітарных мэтах

You may also like...