Мерапрыемства ў гадавіну савецка-нацыстоўскага пакту ў Атаве
28 жніўня Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзяла ўдзел у мерапрыемстве ў памяць пра гадавіну Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў Атаве.
У імпрэзе таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі дыяспараў і дыпляматы многіх краінаў Усходняй Эўропы: Польшчы, Украіны, краінаў Балтыі, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны. Таксама прысутнічалі канадзкія палітыкі.
Старшыня Рады БНР зрабіла выступ, у якім заклікала да міжнароднай салідарнасьці і спасылалася на Дэклярацыю памяці і салідарнасьці, прынятую Радай БНР у 2016 годзе.