Янка Купала і Беларуская Народная Рэспубліка

3 жніўня 1918 г. паэт Янка Луцэвіч (Янка Купала) афіцыйна накіраваны ўрадам БНР у Смаленск. Копія адпаведнага пасьведчаньня захавалася ў архівах (вых. №1197).

ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ

Паказчык гэтаго, грамадзянін-беларус Янка Луцэвіч (Беларускі паэт Янка Купала) быў камандзірован у место Смаленск у сваім часі Народным Сэкрэтарыятым Беларускай Народнай Рэспублікі для сбора колекцый для Беларускай выставкі ў месці Менску а так само для выясьнення ў якім палажэнні знаходзіцца там яго сямейство і звароту сям’і ў м. Менск дзе ен мае пастаяннае местожыцяльство.

Што подпісам і прыкладам печаткі сьведчыцца.

Старшыня Народнаго Сэкрэтарыяту Б.Н.Р.

Загадчык Справаў Народнаго Сэкрэтарыяту

(Архівы БНР, том 1 кн. 1 с. 226)


Янка Купала быў актыўным прыхільнікам незалежнасьці Беларусі, у сваёй творчасьці і публіцыстыцы неаднаразова выказваўся ў падтрымку яе

“Адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”
(артыкул “Незалежнасць”)

You may also like...