Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь віншаваньнем з нагоды 20-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з гэтым вялікім сьвятам – угодкамі абвяшчэньня Незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ў 1991 годзе!
Нягледзячы на цяперашнюю бяду, Беларусь – незалежная дзяржава, і абавязкам кожнага з нас ёсьць даглядзець, каб мы ніколі больш яе ня страцілі. Роля нашая – кожнага з нас – вялізарная. Новае пагадненьне з Масквой ізноў паставіла на парадак дня “саюзную дзяржаву”. Нам усім добра вядома, што гэта значыць. Калі дыктатару давядзецца выбіраць між сувэрэнітэтам і сваімі асабістымі інтарэсамі, усе мы ведаем, што ён выбірае. Мы ня можам дапусьціць, каб споўніліся пуцінскія мары пра беларускую “губэрню”. Таму час змаганьня за Незалежнасьць ня скончыўся.
Жадаю вам сілы і вытрываласьці!
Івонка Сурвілла,
старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі