Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г.
Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР.
Мэдалі ў адзначэньне сваіх заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі атрымалі:
- Міхаіл Пастухоў, выбітны юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, які застаўся верны прысязе ў 1996 годзе і выступіў з пратэстам супраць дзяржаўнага перавароту ў Беларусі,
- Тры дэпутаты ад Беларускага народнага фронту ў Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, які прыняў гістарычныя рашэньні аб аднаўленьні незалежнасьці Беларусі ў 1990 і 1991 гг.: Лявон Дзейка, Лявон Зданевіч і Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне.Усяго Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі былі ўзнагароджаныя 182 дзеяча ў Беларусі і замежжы.
- Ніна Багінская, вэтэранка Беларускага Народнага Фронту, шматгадовая актывістка беларускага дэмакратычнага руху, якая ў 2020 годзе, ужо пасьля ўзнагароджаньня, стала адным з сымбаляў беларускіх пратэстаў супраць дыктатуры.
Дэкрэт аб узнагароджаньні згаданых асобаў быў падпісаны Старшынёй Рады БНР 24 сьнежня 2018 г. Усяго Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі былі ўзнагароджаныя 182 дзеяча ў Беларусі і замежжы.
(Фота Алены Анісім)