У гадавіну Слуцкага паўтаньня старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла мэдалямі добраахвотнікаў і выбітных беларусаў.

Прэс-рэліз Рады БНР – 27 лістапада, 2024

У гадавіну Слуцкага паўтаньня старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла мэдалямі добраахвотнікаў і выбітных беларусаў.

За асабістую адвагу, праяўленую ў баях супраць расейскіх агрэсараў ва Ўкраіне дзеля свабоды Беларусі і Ўкраіны, Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла мэдалём “За баявыя заслугі” трох байцоў групы спэцыяльнага прызначэньня батальёну “Волат”. Іх імёны не апублічваюцца, як і прозьвішчы трох асобаў узнагароджаных мэдалём Ордэну Пагоні, якія жывуць у Беларусі і адзначаныя за за шматгадовую дзейнасьць у зьберажэньні гістарычных каштоўнасьцяў і ўшанаваньне памяці выбітных асобаў беларускай гісторыі.

Затое няма падставаў не назваць імя іншай асобы, чые заслугі ўшанаваныя Мэдалём Ордэну Пагоні – гэта палітоляг Анаіс Марэн. Да нядаўняга часу яна была адмысловай дакладчыцай ААН па правах чалавека ў Беларусі і шмат зрабіла для абароны як беларусаў, якія на Бацькаўшчыне цепряць перасьлед за свае перакананьні, гэтак і для тых, хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Дзень Герояў – удзельнікаў Слуцкага паўстаньня ў абарону БНР – дзесяцігодзьдзямі адзначаўся ў асяродуках беларускай дыяспары ў Эўропе, на паўночна-амэрыканскім кантынэнце і ў Аўстраліі ў часы, калі Беларусь была часткай СССР, у якім гісторыя змаганьня супраць бальшавіцкай акупацыі замоўчвалася. Традыцыю ўшанаваньня памяці змагароў за Незалежнасьць Беларусі пераняло і новае пакаленьне эмігрантаў.

You may also like...