Сэсія Рады БНР у Остэргофэне – 29.12.1947
29 сьнежня 1947 г. у Остэргофене (Баварыя, Нямеччына) прайшла Сэсія Рады БНР, прысьвечаная 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду.
На Сэсіі было афіцыйна абвешчана пра актывізацыю дзейнасьці Рады БНР у выгнаньні на чале зь Міколам Абрамчыкам, якому паўнамоцтвы перадаў IV Старшыня Рады БНР Васіль Захарка.
У склад абноўленай Рады БНР увайшлі 72 радных.