Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг – дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. 19.09.1991
19 верасьня 1991 г. рашэньнем Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг, якія былі дзяржаўнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі, былі прынятыя ў якасьці дзяржаўнае сымболікі Рэспублікі Беларусі.
Эскіз гербу “Пагоня”, прынятага ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе, распрацавала група мастакоў на чале зь Яўгенам Куліком.
Гімнам Рэспублікі Беларусь заставалася мэлёдыя гімна БССР кампазытара Несьцера Сакалоўскага, але без словаў.
Адначасова ў гэты дзень была афіцыйна зацьверджаная новая назва беларускай дзяржавы – Рэспубліка Беларусь, скарочана – Беларусь. Пастанаўлялася выкарыстоўваць гэтую назву (Belarus) на ўсіх мовах сьвету.
Дзяржаўны статус нацыянальных беларускіх герба і сьцяга быў фармальна скасаваны на рэфэрэндуме 1995 года, які быў арганізаваны і праведзены з грубымі парушэньнямі і таму ня мае юрыдычнае сілы.
Рада БНР, як шматразова адзначалася ў адпаведных заявах, выступае за аднаўленьне ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнай сымболікі, зацьверджанай рашэньнем Вярхоўнага Савету Беларусі ад 19 верасьня 1991 г.
Эскізы герба і сьцяга Беларусі, 1991 г.
Афіцыйныя дакумэнты аб зацьверджаньні “Пагоні” ў якасьці дзяржаўнага гербу: