Абвешчаная Хартыя-97 – 10.11.1997
10 лістапада 1997 года ў Беларусі была абвешчаная Хартыя’97. Яе ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У вядучых незалежных газэтах «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і шматлікіх іншых выданьнях быў апублікаваны тэкст Хартыі’97.
Хартыя была абвешчаная па аналёгіі з Хартыяй’77, якую за 20 гадоў перад гэтым абвясьцілі ўдзельнікі дэмакратычнага руху ў Чэхаславаччыне, патрабуючы свабоды для свайго народу.
Грамадзянская ініцыятыва Хартыя’97 была накіраваная на аб’яднаньне дэмакратычных сіл Беларусі і актывізацыю дзеяньняў грамадзянскай супольнасьці па абароне правоў і свабодаў беларускіх грамадзянаў.
Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых беларускіх палітыкаў, грамадзкіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазьней дакумэнт падпісалі больш за 100.000 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
Неўзабаве сайт Хартыі’97 стаў адным з найбольш уплывовых беларускіх незалежных СМІ.
ТЭКСТ ХАРТЫІ’97
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, заяўляем, што дзеяньні цяперашніх уладаў скіраваныя на зьншчэньне неад’емных правоў і свабодаў чалавека. У краіне асноўны закон – Канстытуцыя. Беларускаму народу адмоўлена ў праве выбіраць сваіх прадстаўнікоў ва ўладныя структуры. Вядуцца сыстэматычныя наступы на свабоду слова, на права грамадзянаў ведаць сапраўдны стан справаў у краіне. Разбураецца нацыянальная культура і школа, выцясьняецца беларуская мова. Штодзённае павыцэньне цэнаў і галечны заробак ставяць на мяжу выжываньня сотні тысячаў семьяў. Напярэдадні ХХІ стагодзьдзя ў цэнтры Эўропы ўсталяваўся дыктатарскі рэжым. 10 мільёнаў чалавек аказаліся ва ўладзе самавольства.
Мы верым, што нашая Радзіма вартая свабоды і росквіту. Мы верым, што менавіта такой яе зробяць нашыя сумесныя намаганьні. Нас натхняе прыклад свабодных народаў, якія прайшлі гэты шлях раней за нас. Мы памятаем, як гурт мужных чэскіх і славацкіх праваабаронцаў падпісаў “Хартыю-77”, што абвесьціла барацьбу з таталітарызмам у сваёй краіне, і як празь некалькі год ад чырвонай дыктатуры ва Усходняй Эўропе не засталося й сьледу. Людзі ў гэтых краінах атрымалі магчымасьць свабодна будаваць сваё жыцьцё і дасягаць дабрабыту.
Мы ня можам мірыцца з самавольствам, зьневажаньнем законаў, злачынствамі супраць свайго народу й асобнага чалавека. Мы будзем салідарныя з кожным, хто змагаецца за свае правы, дамагаецца свабоды й дабрабыту для сябе і сваёй сям’і.
Мы прытрымліваемся розных палітычных поглядаў і рэлігійных веравызваньняў, але нас аб’ядноўвае любоў да свабоды й Бацькаўшчыны. Падмуркам нашай падрыхтаванасьці да сумесных дзеяньняў па вызваленьню беларускага народу стане павага да поглядаў і веры адзін аднога. Нашая салідарнасьць пераможа гвалт і бессаромны падман. Усе, хто стаў на шлях барацьбы за свае правы і чалавечую годнасьць, павінны быць упэўненыя ў агульнай падтрымцы.
Мы спадзяемся на разуменьне з боку сусьветнай грамадзкасьці і салідарнасьць усіх сілаў, якія бачаць небясьпеку фармаваньня новай карычневай імпэрыі на постсавецкай прасторы. Асколак таталітарызму павінен быць вырваны зь цела Эўропы.
Мы, грамадзяне Беларусі, заяўляем сёньня пра сваю адказнасьць за лёс краіны, за будучыню нашых дзяцей. Мы зробім Беларусь свабоднай, незалежнай, квітнеючай эўрапейскай краінай, дзе абароненыя правы чалавека, дзе няма палітзняволеных, дзе ўсе маюць вартыя ўмовы для жыцьця.
Мы заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі далучыцца да нашай Хартыі, каб разам змагацца за свае правы й свабоды, за аднаўленьне дэмакратыі і законнасьці ў нашай краіне.
Жыве свабодная Беларусь!
Адамовіч Славамір
Андрэяў Віктар
Бяляцкі Алесь
Бабкоў Ігар
Багданкевіч Станіслаў
Бандарэнка Зьміцер
Барадач Уладзімір
Барадулін Рыгор
Баршчэўскі Лявон
Букчын Сямён
Бураўкін Генадзь
Бухвостаў Аляксандар
Быкаў Васіль
Быкаў Генадзь
Васількоў Віталь
Вашкевіч Аляксандар
Вільман Віктар
Волкаў Уладзімір
Вольскі Лявон
Вячорка Вінцук
Гавін Тадевуш
Гілевіч Ніл
Голубеў Валяньцін
Ганчар Віктар
Грыб Мечыслаў
Грыцкевіч Анатоль
Сіўчык Мічаслаў
Скочка Яўген
Статкевіч Мікалай
Сасноў Аляксандар
Тарас Валяньцін
Трыгубовіч Валяньціна
Трусаў Алег
Тычына Міхась
Грушавы Генадзь
Гразнова Людміла
Гусак Станіслаў
Данэйка Павал
Дашчук Віктар
Дабравольскі Аляксандар
Домаш Сямён
Дребязава Галіна
Дударава Надзея
Ялфімаў Віктар
Жаляпаў Хрыстафор
Жук Павал
Журакоўскі Валеры
Захаранка Юры
Знавец Павал
Івашкевіч Віктар
Іпатава Вольга
Камоцкая Кася
Каравайчык Іван
Карназыцкі Павал
Карпенка Генадзь
Кацора Уладзімір
Кобаса Міраслаў
Казлоўскі Павал
Карняенка Віктар
Кароль Аляксей
Фадзеяў Валеры
Фрыдлянд Міхась
Халезін Мікалай
Халіп Уладзімір
Хашчавацкі Юры
Хадыка Юры
Чарнао Віктар
Чыгірь Міхаіл
Шалкевіч Віктар
Караткевіч Вольга
Костка Валеры
Лаўроўская Ірына
Лябедзька Анатоль
Ліцьвіна Жанна
Марыніч Міхась
Маркевіч Мікалай
Марачкін Алесь
Марцэлеў Сяргей
Мацкевіч Уладзімір
Мілінкевіч Аляксандар
Міндлін Лявон
Міцкевіч Марыя
Нісьцюк Уладзімір
Агурцоў Яўген
Арлоў Уладзімір
Астроўскі Алесь
Пастухоў Міхась
Паганяйля Гары
Патупа Аляксандар
Процька Тацяна
Роўда Уладзімір
Саверчанка Ян
Саньнікаў Андрэй
Севярынец Павал
Сівуха Валеры
Шарэцкі Сямён
Шатернік Аляксандар
Шарамет Павал
Шэрман Карлас
Шлындзікаў Васіль
Шушкевіч Станіслаў
Шчукін Валеры
Юрына Галіна
Якаўлеўскі Раман
10 лістапада 1997 года