Антысавецкае паўстаньне ў Нясьвіжы – 15.03.1919
У ноч з 14 на 15 сакавіка 1919 пачалося антысавецкае паўстаньне ў Нясьвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, ліквідавалі мясцовы савет і вызвалілі бальшавіцкіх вязьняў.
Празь некалькі дзён выступ быў падаўлены атрадамі “чырвоных”. Частка паўстанцаў адыйшла на захад, частка была схопленая бальшавікамі.
24 сакавіка пяць кіраўнікоў паўстаньня былі расстраляныя: Мячыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Станіслаў Іваноўскі, Аляксандар Шыдлоўскі, Язэп Янушкевіч.
У міжваенны час у іхную памяць быў усталяваны помнік, зьнішчаны ў часе Другой Сусьветнай Вайны.