Як падтрымаць Раду БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі мае скласьці свой мандат пасьля таго, як будзе гарантаваная дэмакратыя і незалежнасьць Беларусі. На дадзены момант Беларусь застаецца адною з апошніх яскрава недэмакратычных краінаў на эўрапейскім кантынэнце. Яе незалежнасьць праз палітыку цяперашніх афіцыйных уладаў застаецца пад істотнай пагрозай.

Усе дзеяньні, якія спрыяюць замацаваньню незалежнасьці Беларусі і ўсталяваньню сапраўднага дэмакратычнага дзяржаўнага ладу, дапамагаюць Радзе выканаць сваю гістарычную місію.

Ніжэй пералічаныя некалькі канкрэтных парадаў і прапановаў.

У замежжы

1. Рада БНР заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў замежжа актыўна ўключацца ў працу дзеючых беларускіх арганізацый, а таксама ствараць фармальныя і нефармальныя беларускія асяродкі самастойна там, дзе іх яшчэ няма.

Некаторыя арганізацыі і суполкі беларускай дыяспары:

ЗША

 

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і інш.

Беларускія суполкі на Facebook:

Беларусы ЗША і Канады – Belarusians in the United States and Canada

Беларусы ЗША. Разам лягчэй

БАЗА – Беларусы ў ЗША. Ню-Ёрк і ваколіцы: Ню-Ёрк, Ню-Джэрзі і Каннэкцікут

Беларусы Лос-Анджэлеса / Belarusians in Los-Angeles

Belarusians in Los Angeles

Belarusians In Chicago

Беларуская хатка (Беларусы Сан Диего)

Belarusians in California

Belarusians in California – SF/Bay Area

Belarusians in Northern California, San Francisco Bay Area

БелАрусы Орландо | Belarusians in Orlando

Belarusians in Colorado / Беларусы Каларада

Беларусы в Miami

Belarusian Minnesota

Вялікая Брытанія Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі
Бэльгія Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне
Канада Згуртаваньне Беларусаў Канады
Латвія Згуртаваньне Беларускай Культуры “Сьвітанак”
Літоўская Рэспубліка Таварыства Беларускай Культуры ў Літве
Польшча Беларускі дом у Варшаве і інш.
Чэхія Аб’яднаньне “Пагоня” і інш.
Швэцыя Згуртаваньне Беларусаў Швэцыі

 

2. Камунікаваньне (індывідуальнае альбо праз калектыўныя пэтыцыі) з афіцыйнымі ўстановамі краіны вашага пражываньня дзеля прыцягненьня ўвагі на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і іншыя важныя пытаньні нутранай і вонкавай палітыкі, якія могуць мець уплыў на будучыню незалежнай беларускай дзяржавы.

Сярод магчымых установаў, да якіх варта зьвяртацца:

  • Міністэрства замежных справаў;
  • Дэпутаты нацыянальнага парлямэнту:
    • Сябры профільных парлямэнцкіх камісій (напр., камісіяў па міжнародных стасунках);
    • Дэпутаты ад вашага рэгіёну (правінцыі, мясцовасьці)

 

3. Камунікаваньне зь мясцовымі праваабарончымі арганізацыямі, якія маглі б дапамагчы вам прыцягнуць увагу грамадзкасьці і ўладаў да праблемаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

 

4. Падтрыманьне беларускай культурнай прысутнасьці і гістарычнай спадчыны ў краінах вашага пражываньня, напрыклад:

  • Абарона і дагляданьне беларускіх помнікаў, магілаў выбітных беларускіх дзеячоў;
  • Практыкаваньне беларускай мовы, арганізацыя вывучэньня і папулярызацыі беларускай мовы;
  • Прадстаўніцтва беларусаў як этнічнай меншасьці ў профільных дзяржаўных структурах і на грамадзкіх мерапрыемствах.

 

У Беларусі

  • Пашырэньне інфармацыі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасьці, у тым ліку Полацкага Княства, Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі;
  • Абарона і дагляданьне помнікаў гісторыі і культуры (у тым ліку Курапатаў);
  • Вывучэньне, актыўнае выкарыстаньне і пашырэньне беларускае мовы. Напісаньне пэтыцый і фармальных патрабаваньняў да органаў афіцыйнай улады актыўней выкарыстоўваць беларускую мову;
  • Падтрымка грамадзкіх і палітычных арганізацый, якія застаюцца вернымі ідэалам 25 сакавіка і выступаюць за разьвіцьцё Беларусі як незалежнай дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавы.