Мікола Абрамчык, V старшыня Рады БНР.
Нарадзіўся 16 жніўня 1903 г. каля Радашкавічаў.
Навучаўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. У 1918 г. быў упаўнаважаным Беларускай Народнай Рэспублікі у Вялейскім павеце.
У пачатку 1920-х гг. з мэтаю каардынацыі дзеяньняў зь менскімі незалежнікамі шмат разоў нелегальна наведваў савецкую Беларусь.
З 1923 г. працягваў адукацыю ў Празе, вучыўся там жа ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў.
У 1930 пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік “Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі” (1932), выдавец яго пэрыядычных выданьняў “Бюлетэнь” і “Рэха”.
Выканаўчы абавязкі Старшыні Рады БНР ад 1943 г.; Старшыня Рады БНР у 1947—1970 гг.
Удзельнічаў у міжнародным паваенным антыкамуністычным руху, у 1950—1960-я гг. быў прэзыдэнтам Лігі за Вызваленьне Народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR).
Быў адным з ініцыятараў адраджэньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў 1948 г.
Пахаваны ў Парыжы на могілках Père-Lachaise.