Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі А. Бяляцкі, І. Дубянецкая, О. Дэйчакіўскі
На мінулым тыдні Мэдаль да стагодзьдзя БНР таксама атрымалі Алесь Бяляцкі і Ірына Дубянецкая ў Менску, а таксама Орэст Дэйчакіўскі ў ЗША.
Алесь Бяляцкі – выбітны беларускі праваабаронца, палітык і грамадзкі дзеяч, у мінулым сябра Арганізацыйнага камітэту Беларускага Народнага Фронту, дэпутат Менскага гарадзкога савету. З 1989 па 1998 г. дырэктар Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. У 2011-2014 гг. палітычны вязень. Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Ганаровы грамадзянін Генуі і Парыжа, намінант на Нобэлеўскую прэмію міра.
Ірына Дубянецкая, тэоляг, бібліст, філёзаф, адна з заснавальніц руху за адраджэньне беларускае грэка-каталіцкае царквы ў канцы 80-х гадоў . Адзіная жанчына ў Беларусі, якая мае ступень доктара сакральнае тэалёгіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюму.
Прамова Ірыны Дубянецкай на ўручэньні:
Орэст Дэйчакіўскі (Orest Deychakiwsky) – экспэрт-палітоляг, дарадца АБСЭ, актыўны ўдзельнік выпрацоўкі палітыкі ЗША па Беларусі, выбітны прыхільнік незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.