Мэдалі да стагодзьдзя БНР уручаныя кангрэсмэнам ЗША
Першага мая адбыліся новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да 100-годзьдзя БНР. Сакратар Рады БНР і сябра Камісіі па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР Вячаслаў Бортнік уручыў мэдалі амэрыканскім кангрэсмэнам Джону Шымкусу і Крыстафэру Сьміту за іхную актыўную пазыцыю ў справе абароны правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.