Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.
22 і 23 лістапада 2019 г. у Вільні былі ўручаныя Мэдалі да стагодзьдзя БНР шэрагу грамадзкіх і палітычных дзеячоў.
Сьпіс узнагароджаных уключае:
а. Андрэй Абламейка – сьвятар Беларускай грэка-каталіцкай царквы.
Сяргей Абламейка – гісторык і журналіст, радны БНР.
Павал Белавус – актывіст, папулярызатар беларускае культуры.
Юрась Беленькі – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня, сябра Апазыцыі БНФ, адзін зь лідараў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ
Павал Бераговіч (Падкарытаў) – дабрачынца, фундатар шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў.
Яўген Вапа – кіраўнік Беларускага зьвязу ў Польшчы, галоўны рэдактар газэты “Ніва”, радны БНР.
Вінцук Вячорка – лінгвіст і палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага грамадзкага культурніцкага руху ў 1980-я гады, старшыня Партыі БНФ у 1999-2007 гг.
Францішак Вячорка – мэдыя-экспэрт, актывіст, журналіст, папулярызатар беларускай мовы і культуры.
Аляксандар Дабравольскі – народны дэпутат СССР у 1989 – 1991 гг., адзін з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі XIII скліканьня, дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.
Аляксей Дзікавіцкі – журналіст, намесьнік дырэктара тэлеканала “Белсат”, радны БНР.
Сяргей Дубавец – журналіст, публіцыст, першы галоўны рэдактар адроджанай газэты “Наша Ніва”.
Зінаіда Клыга – шматгадовая кіраўніца Беларуска-эстонскага згуртаваньня ў Іду-Вірумаа (Эстонія), радная БНР.
Алесь Кот – адзін зь лідараў беларускай грамады Канады, сябра Прэзыдыюму Рады БНР.
Доктар Аляксандар Краўцэвіч – гісторык.
Гэнік Лойка – мастак, актывіст.
Анатоль Лябедзька – палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў, былы старшня Аб’яднанае грамадзянскае партыі, былы палітычны вязень.
Валеры Мазынскі – рэжысэр.
Аляксей Марачкін – мастак, актывіст Беларускага народнага фронту.
Анатоль Міхнавец – актывіст беларускай грамады ў Польшчы, кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць”.
Сяргей Навумчык – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, член Апазыцыі БНФ, адзін зь лідараў Беларускага народнага фронту.
Уладзімер Някляеў – паэт, палітык, грамадзкі дзеяч.
Мікалай Пачкаеў – старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, адной з ключавых арганізацый беларускага замежжа, на якія абапіраецца Рада БНР. Намесьнік старшыні Рады БНР.
Зьміцер Піменаў (Мірон Крывіч) – старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня (Бэльгія), радны БНР, палітычны актывіст і палітуцякач, у канцы дзевяностых вядомы як Мірон, аўтар знакамітых ананімных пратэстных акцый у Віцебску. Сваю ўзнагароду Зьміцер Піменаў прысьвяціў у тым ліку памяці віцебскага актывіста Ўладзімера Плешчанкі.
Алесь Пушкін – мастак.
Павал Севярынец – палітык, пісьменьнік, былы палітычны вязень.
Вячаслаў Сіўчык – адзін зь лідараў Беларускага народнага фронту у 1990-х гг., адзін зь лідараў масавых дэмакратычных пратэстаў у Беларусі ў 90-я і 2000-я, палітычны вязень, палітуцякач.
Аляксандар Старыкевіч – журналіст, радны БНР.
Андрэй Стрыжак – актывіст, арганізатар беларускай гуманітарнай дапамогі Ўкраіне падчас расейска-ўкраінскае вайны.
Мікола Статкевіч – палітык, заснавальнік Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, былы палітычны вязень.
Аляксей Янукевіч – палітык, старшыня Партыі БНФ у 2009-2017 гг.
Алесь Чайчыц – радны БНР.