Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе
3 чэрвеня 2019 г. адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе.
Мэдаль атрымалі супрацоўнікі “Радыё Свабода” Багдан Андрусышын, Аляксандар Лукашук і Сяргей Шупa, а таксама былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.
Багдан Андрусышын (Данчык) – намесьнік дырэктара беларускае службы “Радыё Свабода”, у канцы 80-х і пачатку 90-х праславіўся як выбітны беларускі сьпявак.
Аляксандар Лукашук – шматгадовы кіраўнік беларускае службы “Радыё Свабода”, дзякуючы каму радыё замацавала сваю пазыцыю як аднаго з найбольш якасных і ўплывовых СМІ Беларусі.
Сяргей Шупa – рэдактар “Радыё Свабода”, складальнік зборніку архіўных дакумэнтаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Карэл Шварцэнбэрг – сэнатар, у мінулым міністар замежных справаў і намесьнік прам’ер-міністра Чэхіі, які адзначыўся актыўнай пазыцыяй у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі