Міраслаў Лазоўскі пасьмяротна прыняты ў кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра ўганараваньне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера Ордэну Жалезнага рыцара.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра ўганараваньне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера Ордэну Жалезнага рыцара.
У Кіеве прайшло разьвітаньне зь Міраславам Лазоўскім, сузаснавальнікам “Белага легіёну”, камандэрам беларускіх байцоў у складзе Палка імя К. Каліноўскага, беларускім афіцэрам і грамадзкім дзеячом. За праяўленую адвагу ў баях Рада БНР у лютым 2023...
У Варшаве ў Беларускім доме адбылося ўручэньне Мэдалёў Ордэна Пагоні, узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі.
Рада БНР перадала сям’і Вітольда Ашурка Мэдаль Ордэна Пагоні, якім ён быў пасьмяротна ўзнагароджаны.
Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі, атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ад Рады БНР. Мэдаль быў уручаны ў Рызе, дзе амбасадар цяпер узначальвае місію Рады міністраў нардычных дзяржаваў.
У Вільні на сядзібе Таварыства беларускай культуры адбылося першае ўручэньне Мэдалёў Ордэну Пагоні. Мэдалі былі перададзеныя блізкім палітычных вязьняў Ігара Лосіка, Дар’і Лосік і Эдуарда Пальчыса, узнагароджаных дэкрэтам Старшыні Рады БНР ад 25 сакавіка...
Рада БНР абвяшчае пра заснаваньне і першае ўручэньне Мэдаля Беларускай Народнай Рэспублікі за баявыя заслугі.
У дзень 276-х угодкаў ад нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі сябра Рады БНР Алеся Сёмуха ўсклала кветкі да помніку нашаму славутаму земляку ў Вашынгтоне разам зь міністрам замежных справаў Польшчы Зьбігневам Раў, амбасадарам Літоўскай Рэспублікі у...
Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Вячку Целешу, выбітнаму мастаку, дасьледчыку і грамадзкаму дзеячу, аднаму зь лідараў беларускай грамады ў Латвіі, былому дырэктару беларускай нацыянальнай пачатковай школы ў Рызе.
Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР. Мэдалі ў адзначэньне сваіх заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі атрымалі: Міхаіл Пастухоў, выбітны юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, які застаўся...