Янка Сурвілла
20 чэрвеня 1925 г. у Смаргонскім раёне нарадзіўся Янка Сурвілла, сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадзкі дзеяч.
20 чэрвеня 1925 г. у Смаргонскім раёне нарадзіўся Янка Сурвілла, сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадзкі дзеяч.
17 чэрвеня 1880 у Менскай губэрні нарадзіўся генэрал Павал Вэнт, беларускі вайсковец і дыплямат.
13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.
13 чэрвеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну.
7 чэрвеня 1880 г. у Лідзкім павеце нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, міністар асьветы БНР у 1918 г., беларускі палітык і грамадзкі дзеяч.
Сёньня адзначае свой дзевяносты дзень нараджэньня Вітаўт Кіпель – выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амэрыцы, у мінулым сябра Прэзыдыюму Рады БНР. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі шчыра віншуе пана Вітаўта Кіпеля, жадае добрага...
13 траўня 1894 г. у Барысаўскім павеце нарадзіўся Іван Ермачэнка, беларускі вайсковец і дыплямат, афіцыйны прадстаўнік БНР у Канстантынопалі і на Балканах, адзін з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турэччыне, ад’ютант расейскага генэрала Петра Врангеля.
8 траўня 1883 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч — дыплямат БНР, беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра савецкага тэрору.
28 красавіка 1859 г. у Лідзкім павеце нарадзіўся Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч – беларускі і расейскі вайсковы дзеяч, генэрал ад інфантэрыі, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.
25 красавіка 1868 г. у вёсцы Парэчча Пінскага павету нарадзіўся Раман Скірмунт – беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністар ва ўрадзе БНР, перад гэтым дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Імпэрыі і чалец Дзяржаўнага Савета Расейскай...