Вялікая расстрэльная ноч 1937 г.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. савецкія ўлады расстралялі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзкай, навуковай і культурніцкай эліты Ўсходняй Беларусі. Гэтыя падзеі сталіся апагеем камуністычнага тэрора ў Беларусі, які працягваўся з 1918 г. па сярэдзіну 1950-х гг.
Сьпіс асуджаных быў падпісаны 7 верасьня 1937 году І. Сталінам, В. Молатавам, Л. Кагановічам, К. Варашылавам, Н. Ежовам і ўключаў навукоўцаў, літаратараў, высокапастаўленых супрацоўнікаў дзяржаўных установаў БССР.
Расстрэлы 29-30 кастрычніка 1937 г. адбываліся ўва ўнутранай турме КГБ ў цэнтры Менску (так званая “Амэрыканка”). Гэтая турма да сёньняшняга дня выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку для ўтрыманьня палітычных зьняволеных.
Архівы КГБ БССР таксама дагэтуль застаюцца збольшага недаступнымі для дасьледчыкаў.
У рамках савецкага тэрору было мэтанакіравана зьнішчана некалькі соцень тысяч жыхароў Беларусі. Дзясяткі тысячаў сямей былі дэпартаваныя ў малапрыдатныя для жыцьця раёны СССР. На душу насельніцтва Беларусь у выніку рэпрэсій згубіла больш прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, чым Украіна або РСФСР.
У канцы кастрычніка і пачатку лістапада памяць ахвяраў савецкага тэрору ўшаноўваюць у многіх краінах былога СССР, у тым ліку ў Расеі і Ўкраіне.
Глядзі таксама: Дзеячы БНР, рэпрэсаваныя савецкімі ўладамі
Сьпіс расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 г.:
- Абухоў Барыс Аляксандравіч, загадчык катэдры анатоміі, Віцебскі вэтэрынарны інстытут
- Арабей Мікалай, загадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б
- Аронаў Навум Мееравіч
- Аўгусьціновіч Анатоль, начальнік упраўленьня будаўнічых работ пры СНК БССР
- Афанасьеў Ігнат Ільіч, выкладчык Менскага Белпэдтэхнікуму
- Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч
- Барзуноў Георгій Фёдаравіч, дырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР
- Башкевіч Вадзім, начальнік Упраўленьня вышэйшай школы Наркамата асьветы БССР
- Бейлін Саламон Хаімавіч
- Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
- Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык
- Бурдыка Іван Сямёнавіч, адказны сакратар СНК БССР
- Вайноў Віктар Лявонцьевіч, загадчык экспэдыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ
- Варончанка Аляксандар, Наркам асьветы БССР, кандыдат у сябры УКП(б)
- Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
- Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
- Вольны Анатоль, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
- Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч
- Галавач Платон, празаік
- Гейштэрн Антон Міхайлавіч
- Гершон Ёсіф Хаімавіч, намесьнік Наркама асьветы БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) з 1919
- Гінзбург Якаў Яфімавіч
- Госін Абрам Мендзелевіч
- Гурскі Канстанцін Ёсіфавіч, старшы вэтэрынарны доктар, вэтэрынарнае ўпраўленьне Наркамзема БССР (па некаторых зьвестках [4], расстраляны 17.10.1937)
- Гурэвіч Нохман Гіршавіч, Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
- Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч, партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)
- Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч
- Дзякаў Ананій Іванавіч, рэктар БДУ у 1934—1935 гг.
- Дракахруст Абрам Генрыхавіч
- Дудар Алесь, паэт
- Дунец Хацкель, крытык і публіцыст
- Елянсон Гірш Борухавіч
- Ермакоў Мікалай Паўлавіч
- Жывуцкі Іван Сьцяпанавіч, настаўнік
- Замалін Навум Міхайлавіч, дацэнт Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
- Зарэцкі Міхась, празаік
- Зянковіч Аляксандар Сазонавіч
- Іваноў Аляксандар Васілевіч
- Іспраўнікаў Прохар Іванавіч, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»
- Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
- Каваль Васіль, празаік
- Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР
- Кандрашук Мікалай, начальнік упраўленьня шкляной прамысловасьці Наркамата лёгкай прамысловасьці БССР
- Кантар Саламон Мендзелевіч, дырэктар Белпрамторга
- Капітанакі Міхаіл Васілевіч
- Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст
- Карпенка Іван Іванавіч, загадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі
- Качанаў Герасім Антонавіч
- Кляніцкі Віктар Сямёнавіч
- Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт
- Кудзелька Ёсіф Фадзеевіч, начальнік упраўленьня па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР
- Кульбак Майсей, празаік
- Кучынскі Аляксей Сьцяпанавіч, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, пэдагог, рэдактар
- Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сэктару (аддзела) ЦК КП(б)Б
- Лашкевіч Леанард, намесьнік наркама Наркамата саўгасаў БССР
- Левін Аляксандар Самойлавіч, літаратурны крытык
- Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык
- Лейбін Піня Майсеевіч
- Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
- Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
- Лявонны Юрка, паэт
- Ляйбовіч Хаім Элясавіч
- Лямперт Саламон Рыгоравіч, студэнт 5 курсу БДУ
- Ляўкоў Максім, Наркам юстыцыі БССР
- Мазель Элізар Якаўлевіч, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
- Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
- Малаў Барыс Міхайлавіч, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
- Маракоў Валерый Дзьмітрыевіч, паэт
- Маргелаў Сьцяпан Прохаравіч, загадчык сэкцыі геаграфіі інстытуту эканомікі АН БССР
- Марголін Міхаіл Саламонавіч
- Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)
- Масленьнікаў Павал Аляксандравіч
- Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
- Мірлін Абрам Навумавіч
- Місьнікоў Мікалай Данілавіч
- Міхайлаў Дзямьян, кансультант Упраўленьня справамі СНК БССР
- Міхееў Мікалай Іванавіч
- Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага досьледнага завода Наркамата мясцовай прамысловасьці БССР
- Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт
- Мухін Павал Максімавіч, загадчык лябараторыі Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
- Навахрэст Якаў Пятровіч
- Нёманскі Янка, празаік, грамадзкі дзеяч
- Несьцяровіч Іван Іванавіч
- Падсявалаў Іван Іванавіч
- Паплыка Іван Майсеевіч
- Пасмарнік Іван Майсеевіч
- Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
- Півавараў Зяма, паэт
- Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч
- Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч
- Пратасеня Рыгор, вучоны-аграхімік
- Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
- Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч
- Пуцінцаў Іван Андрэевіч
- Пятрашын Кузьма Рыгоравіч
- Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
- Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, загадчык вучэбнай часткі Менскага пэдагагічнага інстытуту
- Самахвалаў Аляксандар Рыгоравіч
- Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, загадчык катэдры Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
- Сапрыцкі Оскар Абрамавіч, намесьнік наркама земляробства БССР
- Сарокаш Іван Усьцінавіч
- Спектар Якаў Мееравіч, загадчык сакратарыяту СНК БССР
- Старынскі Васіль Сямёнавіч
- Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік
- Стрэле Георгій Уладзіміравіч, дырэктар конесаўгаса № 120
- Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч
- Сялоў Дзьмітры Паўлавіч, начальнік плянава-фінансавага ўпраўленьня наркама асьветы БССР
- Сярдзюк Панцялей Іванавіч, загадчык лябараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
- Таненбаўм Мірон Барысавіч
- Таўбін Юдаль Абрамавіч, паэт
- Троцкі Іван Васілевіч
- Трумпацкі Эля Хацкелевіч
- Турлай Андрэй, Наркам саўгасаў БССР
- Усьпенскі Яўген Канстанцінавіч, фізык
- Фалкін Рыгор Якаўлевіч
- Фінкельштайн Аба Алтэравіч
- Фломбаўм Яўсей Еўнавіч
- Фрыдман Ісак, начальнік аддзела землеўпарадкаваньня Наркамата земляробства БССР
- Харлац Дзьмітры Сямёнавіч
- Харык Ізі, паэт
- Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык
- Чарнушэвіч Аляксандар Анікеевіч, загадчык забеспячэньнем, Белгеаразьведка; Наркам асьветы БССР у 1933—1936 гг., сябра УКП(б)
- Чарняк Мікалай Платонавіч
- Чарот Міхась, паэт
- Чачура Канстанцін Георгевіч
- Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык
- Шапіра Юдаль Ісакавіч
- Шастакоў Павал Пятровіч, журналіст
- Юдэльсон Арон, паэт
- Юлькін Якаў Веньямінавіч
- Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзьвінскага параходзтва ў Гомелі