“Польшчы належыць падтрымаць беларускае дзяржаўнае будаўніцтва” – Антон Луцкевіч у 1920 г.
У 1920 годзе Прам’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч пад псэўданімам выдаў у Польшчы брашуру “Kwestja wschodnia a Bialorus” (“Усходняе пытаньне і Беларусь”), у якой агітаваў на карысьць дапамогі, якую Польшча мусіла б аказаць Беларусі:
“Беларуская справа для польскай дзяржавы нагэтулькі важная, што нават калі б яе не існавала, яе трэба было б стварыць…
Належыць падтрымаць беларускае дзяржаўнае будаўніцтва і нацыянальна-культурніцкую працу – у тым слушным перакананьні, што Беларусь пойдзе рука аб руку з тымі, хто ў найбольш вырашальны момант акажа ёй дапамогу”
“Sprawa białoruska jest dla Państwa Polskiego tak ważna, że nawet gdyby ona wcale nie istniała – należałoby ją stworzyć … A więc należy się zdobyć na śmiały i wielki czyn: należy podtrzymać czynnie białoruskie budownictwo państwowe i pracę kulturalno-narodową – w tem słusznem przekonaniu, iż Białoruś pójdzie ręka w rękę z tym, kto w chwili najbardziej decydującej da jej pomoc”.