Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне
Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм.
На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”:
На адваротным баку выбіты надпіс: “100 гадоў БНР”, даты “1918” і “2018”, лаўровы вянок і беларускі шасьціканцовы крыж:
Стужка Мэдалю складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў і разьмешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая.
Наверсе стужкі замацаваная бронзавая плянка з надпісам “B.N.R.” Шырыня стужкі – 34 мм.
Да Мэдалю дадаецца афіцыйны дыплём на беларускай мове або на беларускай і ангельскай мовах.
Статут Мэдаля зацьверджаны 23 сакавіка 2018 г.
Канцэпцыя і статут мэдаля распрацаваныя Камісіяй па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР, у склад якой уваходзілі Вячаслаў Бортнік, Алесь Чайчыц і іншыя. Дызайн Мэдаля выкананы беларускімі дызайнэрамі па замове і паводле інструкцыяў Рады БНР.