Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт
6 красавіка адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве, сталіцы Канады. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўручыла мэдалі ўладыку Сьвятаславу (Логіну), дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе Пятру Мурзёнку, Валянціне Шаўчэнцы і Анатолю Храноўскаму,...
Рада БНР выказвае сваё асуджэньне і сум з нагоды зьнішчэньня крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Курапаты – месца, дзе савецкі таталітарны рэжым зьнішчыў дзясяткі тысячаў бязьвінных людзей. Гэта галоўны беларускі нацыянальны мэмарыял ахвяраў савецкага тэрору,...
У рамках сьвяткаваньня Дня Волі ў гэтыя выходныя ў розных краінах было ўручана некалькі Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
Дарагія мае суродзічы-беларусы! У гэты першы Дзень Волі другога стагодзьдзя нашай Рэспублікі хочу падзяліцца з вамі маім захапленьнем: нягледзячы на ўсе зьдзекі, на фізычнае нішчэньне найлепшых сыноў і дачок нашага народу, на прапаганду, якая...
Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм. На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”:
Журналістка Натальля Радзіна, галоўны рэдактар онлайн-выданьня “Хартыя’97”, ўзнагароджаная Мэдалём да стагодзьдзя БНР.
У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак. Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы...
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку і салідарнасьць з “Хартыяй’97” у сувязі з пагрозай спыненьня фінансаваньня гэтага СМІ. “Хартыя’97” – адно з самых старых і найбольш папулярных незалежных беларускіх інтэрнэт-выданьняў. На працягу ўжо...
Ня вельмі шырока вядомае, але важнае для беларусаў месца ў Маскве – магіла прафэсара Мітрафана Доўнара-Запольскага, славутага беларускага гісторыка і этнографа пачатку XX стагодзьдзя, дыплямата БНР. Доўнар-Запольскі – аўтар шэрагу фундамэнтальных працаў па гісторыі...
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла дала інтэрвію перадачы “Беларускі сьвет” тэлеканалу “Белсат”. Першая частка інтэрвію, пра эміграцыю і вопыт жыцьця на чужыне – у пачатку выпуска ніжэй: