Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт

Зварот Старшыні Рады БНР да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі

Дарагія мае Суродзічы, дарагія Сябры Беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з Стагодзьдзем! Сьвяткуем мы сёньня ня толькі Юбілей таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі народ наш аб’явіў сьвету, што...

25 марца 1918 году – успаміны Антона Луцкевіча пра абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі

“Урэшце, настаў гэты дзень, катораму было суджана стаць гістарычным днём у барацьбе за волю Беларусі. Вечарам 24 марца – у 6 гадзін, сабралася Рада Рэспублікі. І запраўды, было штось сільнага, штось магутнага ў гэтым першым...

21 сакавіка 1840 г. нарадзіўся Францішак Багушэвіч

21 сакавіка 1840 г. каля Вільні нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін з натхняльнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку 20. стагодзьдзя.

Дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі

Галоўны атрыбут і сымбаль паўнамоцтваў Рады БНР: дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі і штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР. Пячаткі былі створаныя перад Другой Сусьветнай Вайною, а самая старая – у 1918 годзе ў Беларусі....

Сьвяткаваньне 25 сакавіка ў ЗША ў 1960-я: фота

25 сакавіка заўсёды было цэнтральным сьвятам для беларускае дыяспары ва ўсіх краінах сьвету. У гэты дзень адбываліся сьвяточныя імпрэзы, беларусаў афіцыйна віншавалі кіраўнікі дзяржаваў, дэпутаты, губэрнатары, мэры буйных гарадоў Крыніца: Бібліятэка “Камунікат” (http://kamunikat.org/)

Патрыярх Маскоўскі блаславіў Урад БНР – 14.02.1922

У архівах захаваўся афіцыйны ліст Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Расеі Ціхана да Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі. Патрыярх прызнае справядлівай просьбу пашырыць ужываньне беларускай мовы сярод беларускіх вернікаў і піша, што РПЦ прыняла рашэньне дазволіць выкарыстаньне беларускай мовы...

In Memoriam Барыс Кіт

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свой смутак з нагоды сьмерці Барыса Кіта – знакамітага навукоўца і беларускага патрыёта. Барыс Кіт быў сучасьнікам, сьведкам і ўдзельнікам найбольш драматычных старонак беларускай гісторыі дваццатага стагодзьдзя. Ён быў...

Год БНР – Ліст Старшыні Рады БНР да беларускага народу

Дарагія мае суродзічы ў Беларусі і ў сьвеце! Віншую Вас з Новым 2018 годам і жадаю, каб гэты вялікі наш юбілей – 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — быў для ўсіх нас пасьпяховым...