кс. Вінцэнт Гадлеўскі
16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.
16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.
14 лістапада 1920 году ў Слуцку ў доме Эдварда Вайніловіча пачаў працу Зьезд Случчыны. Гэтая падзея непасярэдне папярэднічала Слуцкаму Збройнаму Чыну. У складзе Зьезду былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку, а таксама некалькі прадстаўнікоў...
У другой дэкадзе лістапада 1918 г. у Маскве прайшлі перамовы паміж БНР і РСФСР аб існаваньні беларускае рэспублікі ва ўмовах далейшага наступу бальшавіцкіх войскаў на Беларусь. У рамках перамоваў адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных...
13 лістапада 1806 у Вільні нарадзілася Эмілія Плятэр, беларуска-польская рэвалюцыянэрка, герой паўстаньня 1830-1831 гг.
12 лістапада 1996 г. загінуў журналіст і грамадзкі дзеяч Анатоль Майсеня. Ягоная гібель сталася першай у шэрагу загадкавых сьмерцяў і зьнікненьняў апазыцыянэраў рэжыму Лукашэнкі у канцы 90-х гг.
10 лістапада 1997 года ў Беларусі была абвешчаная Хартыя’97. Яе ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У вядучых незалежных газэтах «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і шматлікіх іншых выданьнях быў апублікаваны...
10 лістапада 1918 г. ў Вяліжы і ў іншых частках Віцебшчыны пачалося буйнае антысавецкае паўстаньне, вядомае як Вяліскае паўстаньне.
8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.
7 лістапада (25 кастрычніка па Юліянскім календары) 1917 г. у Расеі адбыўся Кастрычніцкі пераварот. Уладу ў тагачаснай сталіцы Петраградзе захапілі баявая атрады леварадыкалаў-бальшавікоў. Часовы Ўрад, сфармаваны пасьля вырачэньня з прастолу цара Ніколая ІІ, быў...
У лістападзе 1920 г. прайшла Канфэрэнцыя балтыйскіх краінаў, на якую Рада БНР у выгнаньні перадала наступны мэмарандум, у якім дэталёва распавядалася пра гісторыю стварэньня БНР і дзейнасьць беларускага ўраду, а таксама пра акалічнасьці ўсталяваньня...