Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт
З нагоды Дзядоў, якія ад канца 1980-х гадоў сталі ня толькі народным днём ушанаваньня продкаў, але і днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае ўсіх беларусаў шанаваць памяць соцен тысячаў нашых...
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. савецкія ўлады расстралялі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзкай, навуковай і культурніцкай эліты Ўсходняй Беларусі. Гэтыя падзеі сталіся апагеем камуністычнага тэрора ў Беларусі, які працягваўся з 1918...
28 кастрычніка 1918 рэзалюцыяй члена Народнага Сакратарыяту БНР Л. Зайца прыняты да ведама Статут Таварыства Беларусаў горада Новачаркаска. Новачаркаск, цяпер у складзе Растоўскай вобласьці Расеі, на той момант быў сталіцай Усевялікага Войска Данскога –...
28 кастрычніка 1879 г. у Віцебскай губэрні нарадзіўся Алег Васількоўскі, генэрал расейскай імпэратарскай арміі, генэрал БНР, кіраўнік дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі ў краінах Балтыі і ў Фінляндыі, кіраўнік Петраградзкай ваеннай акругі ў ліпені-жніўні 1917 г.
Рада БНР у выгнаньні («на экзыле», як старамодна гучыць афіцыйнае найменьне) — інстытут, што для адных авеяны рамантыкай, а ў іншых, перадусім прыхільнікаў сёньняшніх беларускіх уладаў, выклікае непрыхаванае раздражненьне. Самы стары ў сьвеце ўрад на выгнаньні, Рада БНР — галоўная палітычная...
26 кастрычніка 1918 г. пастановай Народнага Сакратарыяту БНР у Маскве створаная Беларуская бежанская камісія пры нямецкім консульстве. Для працы ў камісіі ў Маскву накіраваны Вацлаў Вэбэр. Пасьля пачатку Першай Сусьветнай Вайны ўглыбіні Расеі апынуліся...
22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч – сябра Прэзыдыюму Рады БНР, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе.
22 кастрычніка 1918 г. прыняты зварот Рады БНР да прэзыдэнта ЗША і да ваюючых дзяржаваў з заклікам да прызнаньня незалежнасьці Беларусі. Обращеніе къ президенту Сѣверо-Американских Соединенныхъ Штатовъ, воюющимъ и центральнымъ державамъ Рада...
20 кастрычніка 1919 г. на Наваградчыне нарадзіўся Ўладзімер Набагез – сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
20 кастрычніка 1885 г. у Вільні нарадзіўся Алесь Бурбіс, консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве, намесьнік наркама замежных справаў БССР у пачатку 1920-х.