Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт
8 верасьня адзначаецца Дзень Беларускае Вайсковае Славы. У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва, у якой беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім разьбілі шкаткроць пераважаючыя войскі Маскоўскага княства.
28 жніўня Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзяла ўдзел у мерапрыемстве ў памяць пра гадавіну Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў Атаве. У імпрэзе таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі дыяспараў і дыпляматы многіх краінаў Усходняй Эўропы: Польшчы, Украіны, краінаў...
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі шчыра віншуе Малады Фронт, усіх яго цяперашніх і былых удзельнікаў, з дваццацігодзьдзем ад дня заснаваньня арганізацыі. Малады Фронт узьнік у час найбольш вострай барацьбы беларускага грамадзтва супраць прорасейскай дыктатуры, паўсталай...
5 верасьня 1991 г. Менскі гарадзкі савет народных дэпутатаў пастанавіў зьвярнуцца да ўладаў Беларусі з прапановай вярнуць гораду гістарычную назву “Менск” замест польскай назвы “Мінск”, прынятай акупацыйнай савецкай уладай 29 ліпеня 1939 г. Разам...
5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя.
1 верасьня 1928 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік антысавецкага падпольнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў канцы 40-х гадоў, расстраляны савецкімі акупантамі.
Унікальныя рарытэтныя кадры падзеяў канца 1980-х – пачатку 1990-х у Беларусі, інтэрвію з удзельнікамі тых лёсавызначальных для Беларусі падзеяў у фільме Сяргея Чырыка “Хроніка аднаўленьня незалежнасьці”, зьнятым у 2003 г.
29 жніўня 1918 г. РСФСР спэцыяльным дэкрэтам Савета народных камісараў афіцыйна скасавала дамовы і акты, паводле якіх Беларусь была далучаная да Расейскай Імпэрыі ў канцы 18. стагодзьдзя. Трэці пункт адпаведнага дэкрэту казаў: “Все договоры...
28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.
28 жніўня 1922 г. на Гомельшчыне нарадзіўся Цімох Вострыкаў – дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, прадстаўнік Рады БНР, палітычны вязень у СССР.