Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі,...

Янка Сурвілла

20 чэрвеня 1925 г. у Смаргонскім раёне нарадзіўся Янка Сурвілла, сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадзкі дзеяч.

Васіль Быкаў

19 чэрвеня 1924 г. у Віцебскай вобласьці нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найважнейшых беларускіх літаратараў 20-га стагодзьдзя, сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту.

Павал Вэнт

17 чэрвеня 1880 у Менскай губэрні нарадзіўся генэрал Павал Вэнт, беларускі вайсковец і дыплямат.

Беларускае Прэс-Бюро ў Нью-Ёрку – 1921 г.

У 1921 годзе сіламі Рады БНР было створанае Беларускае Прэс-Бюро ў Нью-Ёрку, мэтай якога быў распаўсюд інфармацыі у амэрыканскім грамадзтве і сярод выхадцаў зь Беларусі ў ЗША, арганізацыя мерапрыемстваў. Аналягічныя бюро дзейнічалі ў іншых...

Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

14 чэрвеня 1941 г. пачалася буйнамаштабовая дэпартацыя з акупаваных СССР Заходняй Беларусі, краінаў Балтыі, Заходняй Украіны і Бэсарабіі (Малдовы). Дзясяткі тысячаў мірных жыхароў былі выселеныя ў аддаленыя раёны СССР. Людзей, у тым ліку жанчын,...

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Павал Жаўрыд

13 чэрвеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну.