Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт

Рада БНР апублікавала Гадавік за 2016 год

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, найстарэйшая існуючая беларуская дзяржаўная інстытуцыя, апублікавала свой Гадавік за 2016 год. Гадавік зьмяшчае справаздачу аб дзейнасьці Рады і зборнік матар’ялаў Рады за 2016 год.

Сымон Рак-Міхайлоўскі

14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі палітык, сябра Рады БНР, пасол на Сэйм у міжваеннай Польшчы, сябра ЦВК БССР, расстраляны савецкімі акупантамі ў 1938 г.

Консульства БНР у Турэччыне

9 красавіка 1921 г. палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад’ютант расейскага “белага” генэрала Врангеля, прызначаны генэральным консулам БНР у Канстантынопалі (цяпер Стамбул, Турэччына). У сфэры адказнасьці генэральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя...

Юрка Лістапад

7 красавіка 1897 г. на Случчыне нарадзіўся Юрка Лістапад – беларускі пэдагог, публіцыст, грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, забіты ў ГУЛАГу.

Генадзь Карпенка

6 красавіка 1999 г. пры нявысьветленых абставінах памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, адзін зь лідараў дэмакратычнай апазыцыі Аляксандру Лукашэнку.

Васіль Русак

4 красавіка 1896 у Слуцкім павеце нарадзіўся Васіль Русак – удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, беларускі выдавец і прадпрымальнік, актывіст беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславаччыне, вязень ГУЛАГ. Браў удзел у Першай сусьветнай вайне ў чыне...

Леў Сапега

4 красавіка 1557 у Віцебскім павеце нарадзіўся Леў Сапега, выбітны дзяржаўны дзеяч і дыплямат Вялікага княства Літоўскага.

Беларуская мова – дзяржаўная ў БНР – 03.04.1918

3 красавіка 1918 выйшла прэсавае паведамленьне пра аб’яўленьне беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай моваю Беларускае Рэспублікі. Пры тым, што беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай і абавязковай моваю рэспублікі, нацыянальным меншасьцям у Беларусі (галоўнымі зь якіх...