Дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі
Галоўны атрыбут і сымбаль паўнамоцтваў Рады БНР: дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі і штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР.
Пячаткі былі створаныя перад Другой Сусьветнай Вайною, а самая старая – у 1918 годзе ў Беларусі.
З таго часу яны захоўваюцца Старшынёй Рады БНР і перадаюцца разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыні пры заступленьні на пасаду.
1. Старая Пячатка
Створаная ў 1918 годзе ў Беларусі, зьмяшчае “Пагоню” і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”
2. Новая Пячатка
Створаная ў час паўнамоцтваў III Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, зьмяшчае “Пагоню” і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі” кірыліцай і лацінкай.
3. Штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР
Выкарыстоўвалася для зацьверджаньня дакумэнтаў Канцылярыі. Яна была створаная ў 1930-я гады ў час знаходжаньня Рады БНР у Празе, пры IV Старшыні Рады Васілю Захарку. Зьмяшчае надпіс “Канцылярыя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі” на беларускай і францускай мовах.