Рональд Рэйган: “Божа, блаславі Беларусь” – віншаваньне з Днём Волі, 1988 г.

Афіцыйнае віншаваньне з 70-мі ўгодкамі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ад прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана, 1988 г.

БЕЛЫ ДОМ
ВАШЫНГТОН

24 сакавіка 1988 г.

Сардэчныя прывітаньні амэрыканскім беларусам і ўсім, хто адзначае 70-я ўгодкі Беларускае Незалежнасьці. Адзначэньнем гэтых угодкаў ушаноўваецца ўпартасьць беларусаў у сваім жаданьні жыць у свабодзе й незалежнасьці. Таксама гэта ўшанаваньне гордае і старажытнае спадчыны, дзеля захаваньня якое вы робіце так шмат.

Я далучаюся да вас ва ўшанаваньні гераізму Беларусі перад абліччам вайны й шматгадовага ўціску. Саветы й надалей перасьледуюць тых, хто выступае ў абарону свае рэлігіі, мовы, гісторыі, культуры й Богам дадзеных правоў чалавека.

Адважныя і красамоўныя галасы ўсё яшчэ сьведчаць пра нязломны дух Беларусі. Я спадзяюся разам з вамі, што прыйдзе дзень, калі народ Беларусі зноў будзе свабодны, каб ажыцьцявіць свае нацыянальныя памкненьні.

Блаславі вас Бог, і блаславі, Божа, Беларусь.

Рональд Рэйган

 

***

THE WHITE HOUSE
WASHINGTON

March 24, 1988

Warm greetings to Byelorussian Americans and to everyone marking the 70th anniversary of Byelorussian Independence. This observance salutes the determination of the people of Byelorussia to live in freedom and independence. It also pays tribute to the proud and ancient heritage you do so much to perpetuate.

I join you in commemorating the heroism of Byelorussia in the face of war and oppression through the years. The Soviets continue to persecute those who speak in defense of their religion, language, history, culture and God-given human rights.

Brave and eloquent voices still attest to Byelorussia’s unconquerable spirit; I look with you to the day when the people of Byelorussia will again be free to realize their national aspirations.

God bless you, and God bless Byelorussia.

Ronald Reagan

You may also like...