XXXI Сэсія Рады БНР
У Празе ў памяшканьні Беларускай клюбоўні прайшла XXXI Сэсія Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.
Асабіста прысутнічалі радныя з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літоўскай Рэспублікі, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі.
Былі абмеркаваныя бягучыя справы Рады і яе прыярытэты ва ўмовах актуальнай палітычнай абстаноўкі ў Беларусі. Разгледжаны шэраг паправак да Статуту Рады.
Заслуханыя справаздачы Старшыні Івонкі Сурвіллы, Заступнікаў Старшыні Сяргея Навумчыка і Мікалая Пачкаева, Сакратара Паліны Прысмаковай, Сакратара інфармацыі і прадстаўніка Камісіі па ўзнагароджаньнях Алеся Чайчыца.
Перад сэсіяй была прынятая заява Рады БНР зь віншаваньнем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэньнем пра ўзнагароджаньне 14 беларускіх байцоў ва Ўкраіне Мэдалямі БНР за баявыя заслугі.
Івонка Сурвілла пераабраная Старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў.
Пераабраны Прэзыдыюм Рады БНР у наступным складзе:
Сяргей Навумчык (Першы Заступнік Старшыні)
Мікалай Пачкаеў (Заступнік Старшыні)
Паліна Прысмакова (Сакратар)
Алеся Сёмуха (Скарбнік)
Валеры Дворнік
Алесь Кот
Ала Орса-Рамана
Вячка Станкевіч
Аляксандар Старыкевіч
Валянціна Трыгубовіч
Алесь Чайчыц
Павал Шаўцоў
Уладзіслаў Яндзюк
У склад Рады БНР былі прынятыя чатыры новыя радныя:
Людвіка Кардзіс (Літоўская Рэспубліка)
Цімафей Кахновіч (Украіна)
Віталь Кошалеў (Канада)
Ірына Тоўсьцік (Канада)
Удзельнікі Сэсіі ўшанавалі памяць радных, якія адыйшлі з моманту папярэдняй сэсіі, а таксама ўсклалі кветкі да магілаў Старшыняў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках.