Tagged: Мэдаль да стагодзьдзя БНР
3 чэрвеня 2019 г. адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе. Мэдаль атрымалі супрацоўнікі “Радыё Свабода” Багдан Андрусышын, Аляксандар Лукашук і Сяргей Шупa, а таксама былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.
Рада БНР уручыла Мэдаль да стагодзьдзя БНР пастару Эрнсту Сабілу – дысыдэнту, палітвязьню ў СССР, аднаму зь лідараў беларускіх эвангельскіх хрысьціянаў.
Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч – вэтэранцы беларускага незалежніцкага руху, вязьніцы Гулаг, удзельніцы паўстаньня вязьняў у Кенгіры, аўтаркі мэмуараў і паэзіі.
4 траўня адбыліся першыя ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР на тэрыторыі Беларусі. За шматгадовыя заслугі ў дасьледваньні і папулярызацыі беларушчыны мэдалём узнагароджаны прафэсар Адам Мальдзіс. За працу па аднаўленьні справядлівасьці ў беларускім грамадзтве праз...
Першага мая адбыліся новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да 100-годзьдзя БНР. Сакратар Рады БНР і сябра Камісіі па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР Вячаслаў Бортнік уручыў мэдалі амэрыканскім кангрэсмэнам Джону Шымкусу і Крыстафэру Сьміту за іхную актыўную...
Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм. На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”: