Tagged: Беларускі Народны Фронт

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г.

Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР. Мэдалі ў адзначэньне сваіх заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі атрымалі: Міхаіл Пастухоў, выбітны юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, які застаўся...

Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі Алена Анісім і Алег Трусаў

У Менску на сядзібе Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР старшыні ТБМ Алене Анісім і былому старшыні ТБМ Алегу Трусаву. Уручэньне правёў Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў....

ЗАЯВА РАДЫ БНР НА ТРЫЦЦАЦІГОДЗЬДЗЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ І ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

У гэтыя дні спаўняецца трыццаць гадоў ад заснаваньня Беларускага народнага фронту і Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны. Абедзьве гэтыя арганізацыі сталіся яскравымі гістарычнымі зьявамі, адыграўшы значную ролю ў аднаўленьні незалежнасьці Беларусі і ў...

Мартыралёг Беларусі

19 кастрычніка 1988 г. у Менску прайшоў устаноўчы сход таварыства «Мартыралёг Беларусі» — грамадзкага гісторыка-асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі (першапачаткова «Таварыства памяці ахвяраў сталінізму»). «Мартыралёг Беларусі» займаецца асьветніцкай і дасьледніцкай дзейнасьцю,...

Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі – 25.08.1991

25 жніўня 1991 года Вярхоўны СаветБССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе, сілу канстытуцыйнага закону. Разам з гэтым былі прынятыя пастановы пра “дэпартызацыю” органаў дзяржаўнай улады (гэта значыць, касаваньне абавязковага...

Устаноўчы зьезд БНФ

24 і 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – шырокага грамадзкага незалежніцкага руху, які адыграў вырашальную ролю ў аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэта Беларусі ў 1991 годзе.

Васіль Быкаў

19 чэрвеня 1924 г. у Віцебскай вобласьці нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найважнейшых беларускіх літаратараў 20-га стагодзьдзя, сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту.