Tagged: Вялікае Княства Літоўскае
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі з насьцярогай назірае за спробамі справакаваць раскол паміж беларусамі і літоўцамі вакол тэмы інтэрпрэтацыі гісторыі і спадчыны Вялікага княства Літоўскага.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі публікуе абноўлены статут найвышэйшай вайсковай узнагароды Беларускай Народнай Рэспублкі: Ордэну жалезнага рыцара.
29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.
29 верасьня 1529 г. набыў моц першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, выбітны помнік беларускай прававой думкі. Другі Статут ВКЛ быў прыняты ў 1566 г., трэці – у 1588 г. Статуты ВКЛ былі галоўнай крыніцай...
Уступнае слова Заступніка Старшыні Рады БНР і Старшыні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікалая Пачкаева на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай Паўстаньню 1863-1864 гг., якая адбылася ў Лёндане ў 2014 годзе. Падтрымка навуковай канфэрэнцыі ў Лёндане,...
8 верасьня адзначаецца Дзень Беларускае Вайсковае Славы. У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва, у якой беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім разьбілі шкаткроць пераважаючыя войскі Маскоўскага княства.
29 жніўня 1918 г. РСФСР спэцыяльным дэкрэтам Савета народных камісараў афіцыйна скасавала дамовы і акты, паводле якіх Беларусь была далучаная да Расейскай Імпэрыі ў канцы 18. стагодзьдзя. Трэці пункт адпаведнага дэкрэту казаў: “Все договоры...
4 жніўня 1392 года на чале Вялікага княства Літоўскага стаў князь Вітаўт Кейстутавіч. Вітаўт Вялікі застаўся ў гісторыі як найбольш яскравы валадар Вялікага княства Літоўскага. За Вітаўтам сярэднявечная беларуска-літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці і...
6 ліпеня 1253 г. у Наваградку адбылася каранацыя Міндоўга – першага і апошняга караля Літвы. Літвіны атрымалі дазвол на каранацыю свайго князя ад Папы Рымскага Інацэнта IV. Міндоўг таксама атрымаў ад Папы Рымскага каралеўскую...
23 красавіка 1918 г. на перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы прадстаўнікі Рады БНР і беларускага насельніцтва Віленшчыны заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў зьяўляецца адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага як фэдэрацыі Летувы і Беларусі. Кіраўніцтва...