Tagged: Менск

Кузьма Цярэшчанка

12 сакавіка 1922 г. пры нявысьветленых абставінах памёр Кузьма Цярэшчанка – беларускі вайсковец і міністар ва ўрадзе БНР.

Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту – 18-21.10.1917

18 кастрычніка 1917 г. у Менску пачаўся зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту. У войсках былой Расейскай імпэрыі імкліва адбывалася самаарганізацыя па нацыянальнай прыкмеце. Беларусы гуртаваліся разам, каб абараняць свае правы і каб дапамагчы сваёй бацькаўшчыне...

Адам Мальдзіс і Мая Кляшторная ўзнагароджаныя Мэдалём да Стагодзьдзя БНР

4 траўня адбыліся першыя ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР на тэрыторыі Беларусі. За шматгадовыя заслугі ў дасьледваньні і папулярызацыі беларушчыны мэдалём узнагароджаны прафэсар Адам Мальдзіс. За працу па аднаўленьні справядлівасьці ў беларускім грамадзтве праз...

КУРАПАТЫ – СЬВЯТОЕ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ МЕСЦА

Рада БНР выказвае сваё асуджэньне і сум з нагоды зьнішчэньня крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Курапаты – месца, дзе савецкі таталітарны рэжым зьнішчыў дзясяткі тысячаў бязьвінных людзей. Гэта галоўны беларускі нацыянальны мэмарыял ахвяраў савецкага тэрору,...

Мікола Пашковіч

1 сьнежня 1893 г. у Глыбокім нарадзіўся Мікола Пашковіч – сябра Фінансавай камісіі Рады БНР, пэдагог, ахвяра савецкіх рэпрэсіяў.

Ян Станкевіч

26 лістапада 1891 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Ян Станкевіч, радны БНР, дэпутат польскага Сойму, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926), дзеяч беларускай дыяспары ў Нямеччыне і ЗША.

Незаконны рэфэрэндум 1996 г.: дэталёвы аналіз парушэньняў (на расейскай мове)

24 лістапада 1996 г. у Беларусі прайшоў незаконны і нелегітымны рэфэрэндум, які стаў вырашальным этапам дзяржаўнага перавароту 1995-1996 гг. і замацаваў усталяваньне аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ніжэй прадстаўлены тэкст справаздачы, падрыхтаванай Беларускім Гельсынскім Камітэтам...

Вацлаў Ластоўскі

8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.