Tagged: Першы Ўсебеларускі Кангрэс

Кузьма Цярэшчанка

12 сакавіка 1922 г. пры нявысьветленых абставінах памёр Кузьма Цярэшчанка – беларускі вайсковец і міністар ва ўрадзе БНР.

Канстанцін Алексяеўскі

3 верасьня 1855 г. нарадзіўся Канстанцін Алексяеўскі, генэрал расейскай імпэратарскай арміі, удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Ўсебеларускага зьезду 1917 г.

Аляксандар Цьвікевіч

22 чэрвеня 1888 г. у Берасьці нарадзіўся Аляксандар Цьвікевіч – прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, беларускі юрыст, палітык і публіцыст, ахвяра сталінскага тэрору.

Разгон Першага Ўсебеларускага Зьезду – 31.12.1917

31 сьнежня 1917 году (18 сьнежня па старым стыле) бальшавікі разагналі Першы Ўсебеларускі Зьезд, на якім дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі пасьпелі сфармаваць выканаўчы орган і агучыць агульныя патрабаваньні аб самавызначэньні беларускага краю. Адзін...

СТАГОДНІ ЮБІЛЕЙ УСЕБЕЛАРУСКАГА ЗЬЕЗДУ – ГЭТА СТАГОДНІ ЮБІЛЕЙ РАДЫ БНР. ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР

Дарагія радныя БНР, дарагія мае сябры і паплечнікі, У гэтыя дні мы адзначаем стагодзьдзе важнай гістарычнай падзеі – Першага Ўсебеларускага Зьезду. Гэты кангрэс пачаўся 18 сьнежня (5 сьнежня па старым стылі) 1917 году. Ён...

кс. Вінцэнт Гадлеўскі

16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.

Кастрычніцкі пераварот у Расеі: рэакцыя беларусаў – 1917 г.

7 лістапада (25 кастрычніка па Юліянскім календары) 1917 г. у Расеі адбыўся Кастрычніцкі пераварот. Уладу ў тагачаснай сталіцы Петраградзе захапілі баявая атрады леварадыкалаў-бальшавікоў. Часовы Ўрад, сфармаваны пасьля вырачэньня з прастолу цара Ніколая ІІ, быў...

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.