Віншаваньне з угодкамі БНР ад Кангрэсу ЗША – 2.4.1978
У 1978 годзе Кангрэс ЗША з падачы кангрэсвуман М.Р. Оўкар (Mary Rose Oakar) выдаў афіцыйнае віншаваньне беларускай грамадзе з 60-годзьдзем абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
HOUSE OF REPRESENTATIVES
Washington D.C., 20515
FOR: The 60th anniversary of the proclamation of the independent Byelorussian Democratic Republic
BY: Congresswoman Mary Rose Oakar
WHEREAS, Congress is especially pleased to note the occasion observing the 60th Anniversary of the March 25, 1918 Proclamation of Freedom of Minsk, Byelorussia on Sunday, April 2, 1978; and
WHEREAS, All people of Byelorussian descent join together to make this event a success, although not forgetting that the yoke of Communism hangs heavily on the neck of the Byelorussian people; and
WHEREAS, Freedom-minded people everywhere protest this lack of the right of self-determination for the Byelorussian people, and encourage their fight for independence; now, therefore
BE IT RESOLVED, That the Congress of the United States wishes to congratulate the people of Byelorussian descent on their 60th Anniversary, and thanks them for keeping alive the fight for Freedom.
Mary Rose Oakar
Member of Congress
20th District, Ohio
***
КАНГРЭС ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ
Палата Прадстаўнікоў
Вашынгтон
Нагода: 60-ГОДЗЬДЗЕ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Аўтар: КАНГРЭСВУМАН МЭРЫ РОЎЗ ОЎКАР
У СУВЯЗІ З ТЫМ, ШТО Кангрэс асабліва рады адзначыць падзею 2 красавіка 1978 г., якая шануе 60-ю гадавіну абвяшчэньня Волі ў Менску, Беларусь, 25 сакавіка 1918 г.
У СУВЯЗІ З ТЫМ, ШТО Ўсе людзі беларускага паходжаньня зьбіраюцца разам, каб адзначыць гэтую падзею, не забываючы пра тое, што цяжкае ярмо камунізму вісіць на шыі беларускага народу, і
У СУВЯЗІ З ТЫМ, ШТО Вольналюбівыя людзі ва ўсім сьвеце пратэстуюць супраць гэтае адсутнасьці права на самавызначэньне для беларускага народу, і заахвочваюць ягоную барацьбу за свабоду; і дзеля гэтага
АБВЯШЧАЕЦЦА, Што Кангрэс Злучаных Штатаў жадае павіншаваць людзей беларускага паходжаньня з 60-годзьдзем [БНР] і дзякуе ім за падтрыманьне барацьбы за Свабоду.
Мэры Роўз Оўкар
Сябра Кангрэсу
20-ая акруга, штат Агаё