ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ АД ЗАКАНЧЭНЬНЯ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ

(English translation)

70 гадоў таму, у ноч з 8 на 9 траўня 1945 г., уступіў у сілу Акт пра капітуляцыю гітлераўскай Нямеччыны, і ў Эўропе афіцыйна скончылася Другая Сусьветная Вайна.

У вайне загінула больш за чвэрць жыхароў Беларусі. Гэтая лічба ўключае загінулых з усіх бакоў фронту, а таксама ўсіх загінулых цывільных жыхароў. Істотную частку ахвяраў (да 800 тысяч) склалі беларускія габрэі, якіх нямецкія нацысты мэтанакіравана вынішчалі.

Вайна пачалася для Беларусі ў верасьні 1939 году, калі нацыстоўская Нямеччына і сталінскі СССР пасьля падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа ўдвох напалі на Польшчу, і на ўсіх этапах суправаджалася масавым тэрорам супраць мірнага насельніцтва, учыненага ўсімі бакамі канфлікту.

Перамога над нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай, важны ўнёсак у якую зрабілі беларусы, выратавала мільёны людзей ад прамой пагрозы фізычнага вынішчэньня. На жаль, у выніку вайны Беларусь не атрымала свабоды, але на амаль 50 гадоў засталася пад савецкай акупацыяй, якая суправаджалася русіфікацыяй і рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, у тым ліку супраць прыхільнікаў дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.

Чалавецтва павінна шанаваць памяць ахвяраў Другой Сусьветнай Вайны і зрабіць усё, каб такая вайна ніколі больш не паўтарылася.

You may also like...